viasna on patreon

Затрыманні за пратэсты, новае "экстрэмісцкае фармаванне", абноўлены "спіс тэрарыстаў": хроніка рэпрэсій 25-27 кастрычніка

2024 2024-10-27T17:39:00+0300 2024-10-29T11:30:25+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/silaviki_22.11.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 25-27 кастрычніка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. Інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У "спіс тэрарыстаў" дадалі 20 "аналітыкаў Ціханоўскай"

Фотакалаж ПЦ

Камітэт дзяржаўнай бяспекі 25 кастрычніка абнавіў спіс "асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці" — акрамя "аналітыкаў Ціханоўскай" там з'явіліся прозвішчы яшчэ траіх чалавек.Сярод іх Аляксандр Залатарэвіч, Віталь Саўко і Людміла Дэйнэка.

Цяпер у "тэрарыстычным спісе" 1193 чалавекі.


"Белыя крылы Барановичи" прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем"

25 кастрычніка МУС унёс у "спіс экстрэмісцкіх фармаванняў" тэлеграм-канал і -чат "Белыя крылы Барановичи". Датычнай называецца 29-гадовая Вольга Нікалаева.

У Беларусі па рашэннях МУС і КДБ агулам прызнаныя 243 "экстрэмісцкія фармаванні".


У Брэсце затрымалі мужчыну за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе

25 кастрычніка праўладны тг-канал апублікаваў "пакаяльнае відэа" з затрыманым, які кажа, што "перакрываў вуліцу лаўкай" і "разбіраў брукаванку і кідаў у супрацоўнікаў міліцыі". Яму пагражаюць крымінальнай справай паводле арт. 293 КК (масавыя беспарадкі).

Мужчыну затрымлівалі як мінімум пяць сілавікоў у поўнай амуніцыі.


Сілавікі затрымалі футбольнага заўзятара за татуіроўку ACAB

У "пакаяльным відэа" затрыманы кажа, што раней быў у складзе групы футбольных заўзятараў "Дынама Мінск". Інфармацыя пра яго затрыманне з'явілася 25 кастрычніка.

Мужчына раней быў судзімы за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане, за ўгон аўтамабіля і за крадзеж. Ён на камеру абяцае цягам месяца звесці татуіроўку і "выправіцца". У апісанні пад відэа паведамляецца, што яго чакаюць 15 сутак арышту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства