Сёння - суд па скарзе Алега Гулака
У судзе Цэнтральнага раёна старшыня "Беларускага хельсінкага камітэту" будзе абскарджваць незаконнае ўключэнне яго ў базу невыязных грамадзянаў. Суддзя - Алена Сямак.
13 сакавіка Гулаку была выдадзена даведка аб тым, што яму з 5-га сакавіка 2012
г. забаронены выезд з Беларусі. З яе вынікала, што Алегу Гулаку прад'яўлены грамадзянскі пазоў у судзе. Аднак пра пазоў праваабаронца нічога не ведаў, ні адзін суд не інфармаваў яго аб унясенні ў спісы невыязных.
Праз некалькі дзён пасля атрыманьня даведкі Гулак падаў скаргу ў суд на Мінюст і МУС за неправамоцнае абмежаваньне права на выезд. Судовае паседжаньне планавалася правесьці яшчэ 6 красавіка, аднак тады яно было адкладзенае на нявызначаны тэрмін.
Справа была прызначаная да слухання 20 ліпеня ў судзе
Цэнтральнага раёна амаль праз чатыры месяцы пасля падачы скаргі. Але тады суд перанёс разгляд скаргі Алега Гулака на 31 ліпеня, бо праваабаронца вырашыў удакладніць свой пазоў. Дарэчы,Аляксей Бягун, начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС, прынёс у суд даведку пра выключэнне Алега Гулака з базы "невыязных".
Праваабаронца просіць прызнаць дзеянні МУС і Мінюста незаконнымі. Суддзя дала адказнікам час для азнаямлення з новым пазовам.
Слуханне прызначана на 31 ліпеня,16.30.