viasna on patreon

Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі: што, дзе, калі? (відэа)

2012 2012-08-03T12:03:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/salidarnascj-408..jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

4 жніўня ўпершыню будзе адзначацца Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі, абвешчаны шырокай кааліцыяй няўрадавых арганізацый з розных краін, якія ўваходзяць у “Камітэт міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі”. У гэты дзень год таму быў арыштаваны і неўзабаве асуджаны па сфабрыкаваных абвінавачваннях на 4,5 года вядучы беларускі праваабаронца, кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна», наш таварыш і калега Алесь Бяляцкі.

У Дзень салідарнасці 4 жніўня 2012 года і напярэдадні яго ў розных гарадах і краінах пройдуць акцыі падтрымкі актывістаў і арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі: вулічныя пікеты, перформансы, дыскусіі, кінапаказы, выставы ды іншыя акцыі. Наш галоўны лозунг ў гэты дзень - «Салідарнасць мацней рэпрэсій!».

РАСІЯ. Масква. У Цэнтры імя Сахарава пройдуць выстава, канферэнцыя і кінапаказ, прысвечаныя сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Марафон салідарнасьці "Soliday" - асноўнае мерапрыемства 4 жніўня ў Маскве. Марафон разлічаны на прадуктыўную і разнастайную дыскусію пра сітуацыі ў Беларусі і Расіі. У рамках марафону адбудзецца некалькі падзей. На круглым стале "Паралелі: чаму Расію можа навучыць вопыт Беларусі» эксперты ў галіне паліталогіі, правоў чалавека і міжнародных адносін абмяркуюць грамадска-палітычную сітуацыю ў Расіі і Беларусі, іх паралелі і адрозненні.

Выстава фатаграфій і паказ дакументальных фільмаў з дыскусіяй дазволяць сфармаваць сваё ўяўленне пра тое, як сёння жывуць беларусы ва ўмовах дыктатуры. У праграме таксама тэлемост з іншымі гарадамі, у якіх праходзяць мерапрыемствы салідарнасці з Беларуссю.

4 жніўня. Музей і грамадскі цэнтр імя Андрэя Сахарава, вул. Земляны Вал, д. 57, буд. 6, метро «Курская» і «Чкалаўская», пачатак а 13:00

Мурманск.  2 жніўня ў фотастудыі МАЛАКО - бясплатная фотасесія ў падтрымку Міжнароднага Дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі!

4 жніўня ў рамках акцыі салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі, пакажуць фільм Кацярыны Кібальчыч "Беларуская мара". Пасля кінапаказу будзе абмяркоўвацца сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі і Расіі.

Томск. 4 жніўня студэнцкі клуб Frontline ў Томску арганізуе паказ фільма "Беларуская мара”, прымеркаваны да гадавіны арышту беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

ГЕРМАНІЯ. Берлін. На Парыжскай плошчы каля Брандэнбургскіх варот 4 жніўня ў 14 гадзін пачнецца акцыя салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі.

Ляйпцыг. 4 жніўня аб'яднанне "Ініцыятыўная група Беларусь" ладзіць вулічны тэатр у знак салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі.

ШВЕЦЫЯ. Стакгольм. 4 жніўня Östgruppen арганізуе акцыю па зборы слоў падтрымкі і прывітанняў зняволенаму год таму Аляксандру Бяляцкаму і іншым беларускім палітвязням. Акцыя пройдзе ў 17-00 у Espresso House Birger Jarlsgatan.

КАЗАХСТАН. Алма-Ата. Члены Маладзёжнай інфармацыйнай службы Казахстана 4 жніўня будуць раздаваць мінакам матэрыялы аб становішчы спраў у Беларусі.

ЛІТВА. Вільнюс. 4 жніўня пройдзе сімвалічная акцыя: жыхары віленскага мікрараёна Ужупіс, якія называюць яго незалежнай рэспублікай, абвесцяць Алеся Бяляцкага сваім "амбасадарам у "Вясну".

Мерапрыемсты прымеркаванаы да Міжнароднага Дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі пройдуць у многіх гарадах Украіны, Польшы, Літвы, Швецыі,

Кантакты арганізатараў: by-soliday@hrgroups.org, +7 915 202-08-35, +7 916 673-51-53

Сайт Дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі: http://by.soli-day.org/

Суполка ў Facebook: http://www.facebook.com/groups/368867776513480/

Суполка ў ВКонтакте: http://vk.com/bysoliday

Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі: што, дзе, калі? (відэа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства