У Барысаве забаранілі пікет "Свабоду Алесю Бяляцкаму!”
Барысаўскі райвыканкам забараніў праваабаронцам праводзіць пікет
«Свабоду Алесю Бяляцкаму!", які планавалася арганізаваць 4 жніўня каля
аднаго з буйных гарадскіх універмагаў.
З заяўкай на правядзенне пікету ў мясцовы райвыканкам звярталіся праваабаронцы Марына
Статкевіч і Алег Мацкевіч. Паралельна яны звярнуліся ў Барысаўскае РУУС, цэнтральную
раённую бальніцу і камунальныя службы з просьбай заключыць дамовы на
забеспячэнне падчас пікету правапарадку, медабслугоўвання і ўборкі тэрыторыі. З
усіх трох службаў прыйшлі аднолькавыя адказы: "У сувязі з невыкананнем Вамі
патрабаванняў арт. 5 Закона РБ ад 30 снежня 1997 г. «Аб масавых мерапрыемствах
у Рэспубліцы Беларусь» у рэдакцыі Закона РБ ад 7 жніўня 2003 г. Заключыць з Вамі дамову
не маем магчымасці ».
Такая ж прычына забароны на правядзенне пікету значыцца ў адказе з Барысаўскага
райвыканкама.