Бяляцкі ў свеце дыктатуры і дэмакратыі
Ад сёння на сайце “Радыё Свабода” пачынае выходзіць кніга Валера Каліноўскага "Справа Бяляцкага", прысвечаная старшыні праваабарончага цэнтра “Вясна”. Аўтар працаваў над ёй напрацягу года.
Па словах Валера Каліноўскага, збіраць матэрыял ён пачаў яшчэ падчас судовай справы. Ён прысутнічаў на ўсіх пасежданнях, пасля вёў перапіску з Алесем з турмы. “Я хацеў дэталёва разглядзець крымінальную справу, адсачыць па кожным дні, што адбывалася. У кнізе таксама будзе інфармацыя пра тое, з якімі цяжкасцямі праваабаронца сутыкнуўся падчас знаходжання за кратамі, якімі былі ўмовы ўтрымання, бо Бяляцкі змяніў некалькі турмаў, з боку адміністрацыі да яго заўсёды быў пільны кантроль. Але гэта кніга не толькі пра ягонае зняволенне. Тут будзе таксама расповед пра яго праваабарончую дзейнасць, каб зразумець, як шмат ён зрабіў і чаму ўлады ў дачыненні да яго дзейнічалі так. Алесь ствараў вельмі важную альтэрнатыву ў Беларусі. Па сутнасці, ён адначасова знаходзіўся ў свеце дыктатуры і дэмакратыі”.
Гэта дакументальная кніга, дзе сваякі і калегі Бяляцкага распавядаюць, што яны думаюць аб ім і ягонай дзейнасці. З верасня пачнецца агучка кнігі.