viasna on patreon

Замежныя праваабаронцы і арганізацыі выказваюць падтрымку Бяляцкаму і іншым палітвязням

2012 2012-08-03T13:15:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/121.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Салідарнасць

Салідарнасць

Міжнародны дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі абвешчаны шырокай кааліцыяй няўрадавых арганізацыяў з розных краін, якія ўваходзяць у «Камітэт міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі».

Выканаўчая дырэктарка арганізацыі Index on Censorship Кірста Х’юз выступіла з заклікам аб вызваленні Алеся Бяляцкага, паведамляе "Радыё Свабода".

«Утрыманне ў турме Алеся Бяляцкага, намінаванага на Нобелеўскую прэмію міру, сведчыць аб спробе Лукашэнкі прымусіць замаўчаць незалежныя галасы і пазбавіцца ад любой крытыкі ў Беларусі. Бяляцкі з'яўляецца адным з выбітных беларускіх праваабаронцаў і павінен быць неадкладна вызвалены», — заявіла кіраўніца міжнароднай арганізацыі.

З нагоды гадавіны арышту Алеся Бяляцкага, Міжнародная Амністыя выступіла з адмысловай заявай пад назовам «Застаюцца за кратамі: стан доўгатэрміновых зняволеных у Беларусі».

У заяве гаворыцца пра справы Алеся Бяляцкага, Мікалая Статкевіча, Зьмітра Дашкевіча, Эдуарда Лобава, Паўла Севярынца, Сяргея Каваленкі, выказваецца заклапочанасць станам іх здароўя, а таксама пагрозамі ў іх адрас з боку адміністрацыяў калоніяў.

Таксама Amnesty International звяртаецца ў Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь з лістом, у якім выказваецца заклапочанасць з нагоды становішча вязняў сумлення ў Беларусі, і заклікае расследаваць законнасць іх прысудаў, забяьпечыць іх неадкладнае і безумоўнае вызваленне, а пакуль яны знаходзяцца пад вартай, гарантаваць фізічны і псіхалагічны спакой, адэкватнае лячэнне ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і міжнароднымі абавязальніцтвамі па правах чалавека.

Amnesty International нагадвае беларускім уладам, што ў адпаведнасці з міжнародным правам, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, у тым ліку апазіцыі, павінны мець магчымасць мірна збірацца і адкрыта выказваць сваё меркаванне, без пагрозаў або страху адвольных арыштаў і гвалту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства