viasna on patreon

Праваабаронца ў судзе абскарджвае рашэнне аб масавых мерапрыемствах

2012 2012-08-06T13:44:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/celiapun.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Целяпун

Уладзімір Целяпун

Праваабаронца Уладзімір Целяпун падаў скаргу ў суд Мазырскага раёна на рашэнне Мазырскага райвыканкама №1202 ад 15.09.2011 года, датычнае арганізацыі масавых мерапрыемстваў. Калі было прынята гэтае рашэнне, мясцовыя ўлады пачалі патрабаваць далучаць да заявы  аб правядзенні масавага мерапрыемства дамовы з пэўнымі структурамі: з РАУС па ахове грамадскага парадку, з цэнтральнай паліклінікай па медыцынкім абслугоўванні, з Райжылкамгасам па ўборцы тэрыторыі.

-Дзіўна, але названыя структуры не ведаюць, якім чынам трэба заключаць такія дамовы, як разлічыць і выставіць рахунак за фактычныя выдаткі за паслугі па абслугоўванні масавага мерапрыемства, - абураецца праваабаронца.

Па Законе “Аб нарматыўна-прававых актах Рэспублікі Беларусь”,  рашэнні мясцовых выканаўчых  і распарадчых органаў, якія не адпавядаюць заканадаўству Рэспублікі Беларусь, адмяняюцца адпаведнымі Саветамі дэпутатаў, вышэйстаячымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, а таксама Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Заява Уладзіміра Целяпуна на імя Сяргея Гваздзя, старшыні Мазырскага раённага Савета, не прынесла вынікаў. А заява да Уладзіміра Дворніка, старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, была перанакіравана для рэагавання галоўнаму ва ўпраўленні юстыцыі Гомельскага аблвыканкама.

-У сваім адказе В.Макарэвіч, начальнік упраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама, наракае, што яны не надзеленыя паўнамоцтвамі змяняць, дапаўняць, адмяняць…Увогуле даваць тлумачэнні, прававое заключэнне па пытаннях прымянення ў выпадку неадпаведнасці заканадаўству рашэнняў выканаўчых і распарадчых органаў. Законы не дзейнічаюць, свабоды дэкляруюцца, правы адсутнічаюць… Што ў чарговы раз скажа суд?

Нагадаем, што пачынаючы з 2006 года, усе спробы грамадскіх актывістаў Мазыра правесці масавыя мерапрыемствы, забараняліся мясцовымі ўладамі. Прычыны называліся абсалютна розныя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства