Аляксея Цёплага асудзілі на 5 сутак
https://spring96.org./be/news/56799
2012
2012-09-06T10:07:01+0300
2012-09-06T10:07:01+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/eurabel.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Каля станцыі метро «Купалаўская» ў Менску 5 верасьня пасьля 18 гадзін вечара быў затрыманы актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Аляксей Цёплы. Затрыманьне ажыццяўлялі супрацоўнікі АМАПу. У актывіста знайшні некалькі асобнікаў інфармацыйнага бюлетэню «Хартыя-97».
Цёплага пасадзілі у аўтобус і адвезлі ў Цэнтральны РУУС. Праваабаронцам стала вядома, што Цёплага будуць судзіць у судзе Цэнтральнага раёна.
***
Актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Аляксея Цёплага абвінавацілі ў непадпарадкаванні патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі (арт.23.4 КаАП РБ) і асудзілі на 5 сутак арышту. Суддзя Цэнтральнага суду - Ясіновіч.