У Оршы ўзгадалі пра палітвязня Бяляцкага (фота)
Удзень 7 верасня жыхары Оршы маглі назіраць, як група людзей, апранутых у майкі з надпісам “Свабоду Бяляцкаму”, прайшлася па гістарычным цэнтры горада. Па словах аднаго з арганізатараў акцыі Васіля Леўчанкава, такую імпрэзу грамадскія актывісты былі вымушаны правесці пасля таго, як Аршанскі гарвыканкам некалькі разоў адмаўляў у праве на правядзенне пікета ў падтрымку праваабаронцы Бяляцкага, які цяпер знаходзіцца ў зняволенні.
Апошні раз такая заяўка падавалася на 4 жніўня. Гарвыканкам матываваў адмову адсутнасцю абсалютна надуманых дамоваў з міліцыяй, хуткай дапамогай і службай па прыборцы тэрыторыі. Не дабіўшыся ад уладаў афіцыйнага дазволу, актывісты вырашылі прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы палітвязня Алеся Бяляцкага іншым шляхам.