viasna on patreon

У Сяргея Каваленкі ў калоніі знікла частка рэчаў

2012 2012-09-11T12:21:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Палітзняволены сябра Кансерватыўна-хрысціянскай партыі-БНФ Сяргей Каваленка збіраецца падаць скаргу ў сувязі са знікненнем часткі сваіх рэчаў. Рэчы прапалі, калі ён знаходзіўся ў штрафным ізалятары, а потым у медычнай частцы калоніі №19 у Магілёве, у якой ён адбывае пакаранне.

Пра гэта даведалася жонка палітзняволенага Алена Каваленка:

- Засталіся толькі цёплыя рэчы. Сумка з усімі астатнімі рэчамі сапраўды знікла. Атрымліваецца, што ў выпадку з Сяргеем не трэба, каб быў парадак. Паколькі ў яго статус злоснага парушальніка, то да Сяргея ў калоніі прадузятае стаўленне з боку адміністрацыі. Усё гэта тлумачыцца менавіта гэтым.

Тлумачэнні пра тое, што вынясенне яму спагнанняў з'яўляецца вынікам прадузятага стаўлення да яго з боку адміністрацыі калоніі №19, Сяргей Каваленка даваў, па меркаванні яго жонкі, у сувязі з праверкай скаргаў у Пракуратуру і Дэпартамент выканання пакаранняў, якія Алена Каваленка напісала раней.

Па яе звестках Сяргей Каваленка хаця і знаходзіцца ў атрадзе калоніі, але пакуль не працуе з-за кепскага стану здароў'я. У дадатак да іншых хваробаў у яго выяўлена грыжа. Здароў'е Сяргея Каваленкі моцна пагоршылася пасля беспрэцэдэнтна працяглай галадоўкі, якую ён правёў у знак пратэсту супраць свайго арышту і асуджэння.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства