У Берасьці затрымалі Зьміцера Шурхая
https://spring96.org./be/news/57154
2012
2012-09-14T09:49:51+0300
2012-09-14T09:49:51+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/shuhrai.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На Берасцейскім аўтавакзале 13 верасьня супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста "Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі" Зьміцера Шурхая. Гэта здарылася вечарам, калі Шурхай намерваўся забраць перадачу з Менска.
Як пасьпеў паведаміць актывіст сваім сябрам, яго разам з агітацыйнымі матэрыяламі пра байкот выбараў, адвезлі ў Ленінскі РАУС.
Актывіст быў вызвалены ў 22 гадзіны. У яго забралі 5000 улётак для вывучэньня, але яны, хутчэй усяго, будуць зьнішчаны, паколькі не маюць зыходных дадзеных, сказалі супрацоўнікі Ленінскага РАУС.
Зьміцер Шурхай з’яўляецца сябрам Брэсцкай дэмакратычнай кааліцыі “Спадчына”, якая выступае за байкот выбараў.