viasna on patreon

Гарадзенскі шмон 14 верасня: Як гэта было

2012 2012-09-18T12:38:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be
Доўга не маглі паверыць, што “ARCHE” – гэта часопіс, а не кніга.

Прэзэнтацыя

На сайце “ARCHE” і гарадзенскага “Твайго стылю” абвесткі зьявіліся ў сераду-чацьвер, за пару дзён да самой імпрэзы. Сайт “Наша Нівы” парэклямаваў акцыю толькі зранку ў дзень яе правядзеньня.

Сама вечарына пачалася а 18.40 і доўжылася каля 1 гадзіны 20 хв. Яна складалася з прэзэнтацыі гісторыка Яна Шумскага, і маёй карацейшай прамовы. Шумскі выступаў доўга і бліскуча. Свой выступ ён скончыў 19.35. Пасьля ўзяў слова я і гаварыў прыкладна да 20.00, г.зн. каля 25 хв.

Усю гарадзенскую сустрэчу нехта здымаў на тэлефонную відэакамэру. Магчыма, гэты “нехта” належаў да “ рэйдавай групы”.

Затрыманьне

Пасьля заканчэньня вечарыны гарадзенцы падыходзілі да мяне і цікавіліся кнігай Шумскага, а таксама некаторымі іншымі выданьнямі, найперш нумарамі “ARCHE”. Гэта доўжылася хв. 10, каля 20.10. мяне затрымалі.

Адразу ў мяне не было яснасьці, чаму затрыманьне адбылося ў самым канцы, а не на пачатку імпрэзы. Яе можна было сарваць яшчэ да пачатку, бо 5-10 кніжак разышліся да таго, як Ян Шумскі пачаў выступаць.  Варта адзначыць, што гарадзенская падаткавіца, якая мне ўручыла мечаныя купюры,  круцілася ля мяне яшчэ да пачатку вечарыны. Яна не хавала, што яе цікавіць палітызаваныя выданьні, і я сам нараіў ёй нумар ARCHE “19 сьнежня 2010. Плошча” і выдадзеную ў 2007 годзе пад маёй і нябожчыка Віталя Сіліцкага рэдакцыяй кніжку “Беларуская палітычная сцэна і прэзыдэнцкія выбары 2006 году” (На сайце “Свабоды” памылкова была пазначана назва “Беларуская палітычная сцэна і прэзыдэнцкія выбары 2010 году”). Яна ўзяла таксама нейкае трэцяе выданьне, назву якога я забыўся ў пасьлейшай мітусьні.

Але вернемся да пытаньня, чаму затрыманьне адбылося ў самым канцы. Я нават адкрыта пытаўся пра гэта. Мне адказалі ў тым духу, што маўляў не было яснасьці, ці я прадаю ці раздаю бясплатна свае выданьні. Цяпер мне здаецца, што лёгіка затрыманьня была іншая: тых, хто за гэтым стаіць, цікавіла, колькі чаго разышлося і што менавіта.

Чытаць увесь тэкст

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства