viasna on patreon

Палітвязня Зміцера Дашкевіча накіравалі ў калонію, куды – невядома

2012 2012-09-20T10:24:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dashkievich_kraty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Палітвязень Зміцер Дашкевіч

Палітвязень Зміцер Дашкевіч

Лідара «Маладога фронту» Зміцера Дашкевіча з Віцебскага сьледчага ізалятара 19 верасьня этапавалі ў калонію для адбыцьця пакараньня. Гэта стала вядома са слоў адваката, якая некалькі разоў безпаспяхова спрабавала сустрэцца з падабаронным.

Паводле кіраўніцтва Віцебскага ізалятара, палітвязень ужо адпраўлены на этап. Больш аніякай інфармацыі ў ізалятары не прадставілі.

Зміцер Дашкевіч разам з Эдуардам Лобавым быў затрыманы напярэдадні  прэзідэнцкіх выбараў 18 снежня 2010 года. Іх абвінавацілі нібыта ў злосным хуліганстве. Дашкевіча асудзілі да двух гадоў зняволеньня, Лобава — да чатырох.

Суд па новай крымінальнай справе супраць лідэра «Маладога фронту» Зьміцера Дашкевіча адбыўся 28 жніўня ў папраўчай калоніі № 13 у Глыбокім у закрытым рэжыме. Яго абвінавацілі у непадпарадкаваньні адміністрацыі папраўчай установы (ч. 1, арт. 411 КК РБ) і пакаралі годам калоніі.

На волю Зьміцер Дашкевіч павінен выйсьці 28 жніўня 2013 года.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства