viasna on patreon

Біяграфію гродзенскага апазіцыйнага кандыдата ў дэпутаты Дзяніса Івашына не вывесілі на ўчастку

2007 2007-01-11T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На выбарчых участках Гродна ў акрузе, дзе ў дэпутаты гарсавету балатуецца сябра Партыі БНФ Дзяніс Івашын, цалкам адсутнічае інфармацыя аб апазіцыйным кандыдаце. Па словах Івашына, агітацыйныя матэрыялы ў поўным аб’ёме паступілі ў месцы для галасавання яшчэ да Новага году, таму невядома з якіх прычынаў на ўчастках адсутнічаюць тэксты з інфармацыяй пра кандыдата, а таксама ягоныя фатаздымкі. Пры гэтым інфармацыя пра апанентаў кандыдата ў належнай колькасці знаходзіцца на ўчастках.

У гродзенскай гарадской выбарчай камісіі, куды сёння з нагоды незабяспячэння роўных ўмоваў для кандыдатаў, Івашын падаў скаргу, абяцалі гэтае пытанне вырашыць, заўважыўшы, што нават Лідзія Ярмошына кажа пра няроўныя ўмовы падчас выбарчай кампаніі. Таму выпадак з Івашыным можна расцэньваць як натуральны брак выбарчай сістэмы, паведаміла Еўрарадыё.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства