viasna on patreon

У Магілёве адбыўся паказ фільмаў пра беларускіх палітвязняў

2012 2012-11-29T10:42:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/magileu_prahlady_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кінапрагляд адбыўся 27 лістапада ў памяшканні грамадскага цэнтра “Кола”. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі праваабаронцы з магілёўскай філіі ПЦ “Вясна”.
На кінапаказ сабралося блізу 30 чалавек, пераважна моладзь – студэнты і актывісты грамадскіх арганізацый.
“Кінапрагляд ролікаў здзяйсняўся пры спрыянні сайту palitviazni.info. Пасля кароткай прэзентацыі гэтага сайту мы цягам гадзіны паказалі 12 кароткіх фільмаў пра беларускіх палітвязняў, сярод якіх былі "Свечка праўды Алеся Бяляцкага", "Мікалай Аўтуховіч. Справа №..." , "Храбрае сэрца. Ірына Халіп", ды іншыя. Пасля прагляду адбылася невялікая дыскусія. Мы абмеркавалі з моладдзю тое, як грамадства можа дапамагчы палітычным зняволеным”, - кажа праваабаронца Аляксей Колчын. “Гучалі прапановы праводзіць акцыі ў іх падтрымку, дасылаць палітвязням лісты і паштоўкі, - працягвае праваабаронца. - Бо нават некалькіх цёплых словаў дастаткова, каб падтрымаць любога чалавека ў складаных умовах".
У якасці першага кроку гледачы разабралі каля 50 паштовак, якія яны абяцалі падпісаць і даслаць беларускім палітвязням.
Напрыканцы сустрэчы удзельнікі дамовіліся праводзіць падобныя мерапрыемствы і надалей.

"Магілёўская Вясна"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства