Ініцыятыва Мінюста: абавязаць чыноўнікаў публікаваць свае дэкларацыі
https://spring96.org./be/news/59679
2012
2012-12-06T15:44:18+0300
2012-12-06T15:44:18+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/jarmoshyna-3.jpg
Міністэрства юстыцыі сёлета разгледзела шэраг ініцыятыў, накіраваных на супрацьдзеянне карупцыі. Адна з іх — абавязаць дзяржслужачых публікаваць звесткі з дэкларацый.
Сярод тых, каго можа закрануць такая ініцыятыва, прэм’ер-міністр, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта, генеральны пракурор, старшыня Цэнтрвыбаркама, міністры. Поўны пералік можна паглядзець па спасылцы.
Разам з тым, Мінюст выказалася, каб заканадаўча абавязаць чыноўнікаў перадаваць у даход дзяржавы маёмасць у памеры, што значна перавышае іх даходы і паходжанне якой яны не могуць пацвердзіць.