Асуджаны быць свабодным (відэа)
Чарговы міні-фільм з серыі “Хроніка суднага часу” з’явіўся ў інтэрнэце. Фільм прысвечаны палітвязьню анархісту Ігару Аліневічу.
Ігар Аліневіч быў затрыманы сілавікамі ў цывільным 28 лістапада ў 2010 года
ў Маскве, вывезены імі ў невядомым кірунку, і толькі праз суткі стала вядома
пра яго знаходжанне ў СІЗА КДБ у Менску.
27 мая 2011 года суд Заводскага раёна Менска прысудзіў Ігара да 8 гадоў
пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яму было прад'яўленае
абвінавачванне па частцы 2 артыкула 339 КК РБ (хуліганства, здзейсненае групай
асоб) і частак 2 і 3 артыкула 218 КК (пашкоджанне маёмасці агульнанебяспечным
спосабам і ў асабліва буйным памеры).
Праваабарончыя арганізацыі адзначаюць, што суд над Ігарам Аліневічам і іншымі фігурантамі справы над
анархістамі праходзіў з шэрагам парушэнняў, і таму зняволеных па гэтай справе
нельга лічыць законна асуджанымі. Так, затрыманне Ігара Аліневіча ў Маскве адбывалася
з парушэннем устаноўленых працэдур, у тым ліку працэдуры экстрадыцыі беларускіх
грамадзян з Расійскай Федэрацыі. Пры затрыманні ён быў пазбаўлены магчымасці
атрымаць дапамогу з боку адваката і, такім чынам, магчымасці абскардзіць
затрыманне. Падчас папярэдняга следства да абвінавачаных ўжываліся псіхалагічны
ціск і катаванні. У ходзе судовага разбору не выконваўся прынцып роўнасці бакоў
датычна прадстаўлення доказаў. Судом часта не задавальняліся абгрунтаваныя
хадайніцтвы абароны, у тым ліку адносна допыту сведак, што ўплывала на
аб'ектыўнасць разгляду справы.
У час знаходжання ў СІЗА КДБ разам з іншымі зняволенымі Ігар падвяргаўся
катаваньням. Ігару неаднойчы прапаноўвалі працаваць на ўлады ў якасці
хакера, ад чаго той катэгарычна адмовіўся.
Лісты Ігара Аленевіча на волю, высокай мастацкай вартасці, неаднаразова цытаваліся і мелі шырокі грамадскі розгалас.