viasna on patreon

На прадпрымстве “Дываны Брэста” адбыўся стыхійны мітынг

2013 2013-01-05T20:45:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/brest-duvan-strajk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Яго зладзілі працаўнікі гэтага прадпрыемства ў прысутнасці новага кіраўніка кацэрна “Беллегпрам” Міхаіла Сучкова, які прыехаў у Брэст, каб азнаёміцца са станам спраў на адным з самых праблемных аб’ектаў канцэрна.

Каля прахадной ААТ “Дываны Брэста” сабраліся некалькі дзесяткаў жанчын, які тут працуюць, каб выказаць незадаволенасць сваімі заробкамі і ўвогуле цяперашняй сітуацыяй на прадпрыемстве. У выніку у шмат якіх цэхах працоўны тыдзень складаецца з двух-трох дзён, а рабочым іншым разам прапануюць сыйсці ў вымушаны адпачынак. Што тычыцца заробкаў, дык яны складаюць ад 300 да 500 тысячаў рублёў і ў пацверджанне сваіх словаў рабочыя дэманстравалі старшыні канцрэна “Беллегпарм” свае рахункавыя лісты.

Удзельнікі стыхійнай акцыі выказалі недавер кіраўніцтву “Дываноў Брэста”, бо не адчуваюць перамен да лепшага: асноўная вытворчасць прадпрыемства фактычна спынена на працягу апошніх дзевяці месяцаў, у той жа час адміністрацыя робіць рамонт свайго будынку і ўтрымлівае без скарачэнняў увесь склад інжынерна-тэхнічных работнікаў.

 Фота: Еўрарадыё

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства