viasna on patreon

Пасылка да Андрэя Гайдукова "ідзе" ужо больш за два тыдні

2013 2013-01-16T12:18:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/anrey-gajdukou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Гайдукоў

Андрэй Гайдукоў

Наваполацкі моладзевы актывіст, якога вінавацяць у "здрадзе радзіме", знаходзіцца ў мінскім СІЗА КДБ. А следчы, які займаецца крымінальнай справай Гайдукова, працуе ў Віцебскай абласной управе КДБ. "Я мяркую, што на сына спрабуюць аказваць дадатковы псіхалагічны ціск, калі яго пераводзяць з аднаго СІЗА ў другое, калі адвакат не можа дамагчыся з ім сустрэчы, калі з дому не даходзяць перадачы", -- лічыць Вольга Гайдукова маці арыштаванага актывіста.

Вольга Гайдукова распавяла, што сям'я і сябры спрабуюць усяляк падтрымаць Андрэя:

"Калі напрыканцы снежня яго перавялі з віцебскага СІЗА ў Мінск, ніхто пра гэта не ведаў. Мы рыхтавалі для яго перадачу, каб ён і ў зняволенні неяк адчуў навагоднія святы. Паколькі перадаць яму мы нічога ўжо не паспявалі, вырашылі 31 снежня адправіць у Мінск пасылку. Дзе яна "ходзіць", дагэтуль невядома. Пэўна, там ужо палова прадуктаў папсавалася… Увогуле,  з гэтым апошнім пераводам у Мінск нічога незразумела. Яго зноў трымаюць у СІЗА КДБ, але ніякіх следчых дзеянняў не праводзіцца: як яго туды змясцілі 27 снежня, дык толькі 15 студзеня выклікалі на вочную стаўку з Іллём Багданавым. Які сэнс быў у пераводзе, калі следчы мусіць ездзіць у Мінск на допыты? Думаю, гэта таксама псіхалагічны ціск на Андрэя".

Пасля сустрэчы на вочнай стаўцы наваполацкі каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі БХД  Ілля Багданаў сказаў, што Андрэй Гайдукоў выглядае нармальна і на здароўе не скардзіцца.

Але ці атрымлівае ён гарантаваную заканадаўствам РБ юрыдычную дапамогу? Маці арыштаванага лічыць, што не атрымлівае:

"Пасля пераводу ў Мінск адвакат некаклькі разоў спрабаваў сустрэцца з Андрэем. Фармальны дазвол даюць, але ў сустрэчы адмаўляюць – маўляў, у СІЗА КДБ бракуе вольных памяшканняў. Такім чынам, толькі аднойчы, 3 студзеня, адвакату ўдалося паразмаўляць з Андрэем. І наступны раз яны сустрэліся ўжо толькі 15 студзеня – калі праводзілася тая вочная стаўка. Між тым, паводле закону, для сустрэч адваката з падабаронным не мусіць быць ніякіх перашкодаў!"

Маці Андрэя Гайдукова дадае, што праз знаходжанне ў СІЗА КДБ  сын мусіў прыпыніць сваё навучанне. Ён атрымлівае вышэйшую адукацыю, вучыцца на 5 курсе Наваполацкага універсітэту, да атрымання дыплому яму заставалася каля году, але цяпер Гайдукоў мусіў напісаць заяву на акадэмічны адпачынак.

Пра тое, да якіх высноў прайшло следства і ці хутка адбыдзецца суд па распачатай КДБ "шпіёнскай справе", ніякіх афіцыйных звестак няма. Андрэя Гайдукова трымаюць пад вартай з 8 лістапада мінулага года, яго затрымалі нібыта "падчас закладкі тайніка са звесткамі, якія могуць цікавіць замежныя спецслужбы" і вінавацяць паводле  артыкула  365 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь «Здрада дзяржаве ў форме правядзення агентурнай дзейнасці». Сваякі і сябры лічаць гэткае абвінавачанне бязглуздым і тлумачаць затрыманне Гайдукова толькі тым, што ён дэманстраваў свае апазіцыйныя палітычныя погляды і неаднаразова раней быў папярэджаны "людзямі ў цявільным" пра верагодныя "непрыемнасці".

 

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства