viasna on patreon

Баранавічы: аддзел культуры не даў памяшканне для сустрэчы з гісторыкам Анатолем Тарасам

2013 2013-01-22T11:12:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/baran-addel-kultyry.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аддзел культуры Баранавіцкага гарвыканкама не даў памяшканне гарадской бібліятэкі для сустрэчы грамадскасці горада з гісторыкам Анатолем Тарасам.

 – Яшчэ некалькі гадаў таму сябры Таварыства беларускай мовы і аматары роднай гісторыі разам з адміністрацыяй цэнтральнай бібліятэкі праводзілі мноства культурніцкіх мерапрыемстваў. І цяпер прадстаўнікі грамадскасці горада хацелі арганізаваць 27 студзеня творчую сустрэчу па праблемах краязнаўства з вядомым выдаўцом гістарычных кніг Анатолем Тарасам у бібліятэцы, – паведаміў грамадскі актывіст Віктар Сырыца. -- Аднак начальнік аддзела культуры гарвыканкама Генадзь Чарняўскі напісаў ў сваім адказе, што “у планах масавай работы цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы Вашы мерапрыемствы не прадугледжаны. У сувязі з вышэй сказаным, даць памяшканне для правядзення мерапрыемстваў пабочным арганізацыям (!!!) немагчыма.” Вось так!!!

Агульнавядома, што бібліятэкі ўтрымліваюцца за грошы падаткаплацельшчыкаў. А вось карыстацца сёння пустымі памяшканнямі бібліятэк грамадзяне не могуць, бо гэтае іх права залежыць ад волі маленькага мясцовага чыноўніка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства