viasna on patreon

Сябры Партыі БНФ паскардзіліся ў пракуратуру на галоўнага архітэктара Віцебска

2013 2013-01-22T11:28:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/partyja_bnf.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У заяве гаворыцца пра перспектыўнае будаўніцтва Палаца ўрачыстых абрадаў. Рашэнне пабудаваць яго ў раёне гістарычнай забудовы партыйцы лічаць супрацьзаконным. І бачаць парушэнне правоў грамадзян у тым, што падобныя праекты не выносяцца на грамадскае абмеркаванне, а прымаюцца "кулуарна і непразрыста".

Ліст, падпісаны старшынём Віцебскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Леанідам Аўтуховым, 17 студзеня быў накіраваны ў пракуратуру Чыгуначнага раёну. У ім гаворыцца, што "галоўны архітэктар Вцебску нахабна ігнаруе" палажэнні заканадаўства аб ахове гістарычнага цэнтру горада, "даючы  згоду на праектаванне на тэрыторыі былога Ніжняга замка так званага Палаца ўрачыстых абрадаў". І што "планы па аднаўленні і будаўніцтве не выносяцца на шырокае грамадскае абмеркаванне. Таму партыйцы просяць праверыць усе праектуемыя аб'екты Віцебску на адпаведнасць заканадаўству аб ахове гістарычнай спадчыны.

Незадавальненне жыхароў Віцебску грунтуецца на шматлікіх фактах, калі людзі былі незадаволеныя "рэстаўрацыйнымі" праектамі, зацверджанымі на  гарадскім і абласным узроўні. Але да іхнага меркавання ніхто не прыслухаўся. Самы выразны прыклад  у гэтым сэнсе – так званая "рэканструкцыя" Плошчы Перамогі ў Віцебску некалькі год таму. Тады на плошчы быў знесены сквер, на месцы якога паклалі тратуарную плітку, пазбавіўшы гараджанаў улюбёнага месца адпачынку. Жыхары бліжэйшай "дзевяціпавярхоўкі" таксама вымушаны цяпрець ад наступстваў рэкантрукцыі: падчас капітальнага рамонту ім зашклілі лоджыі, і ў кватэрах стала цёмна. Акрамя таго, падчас рознага кшталту мерапрыемстваў літаральна пад вокнамі мантажуюць канцэртную пляцоўку, і мясцовыя жыхары да позняй ночы слухаюць выступы спевакоў і музыкаў… На неаднаразовыя пратэсты жыхароў увагі ніхто не звяртае…

Між тым, пры ўмове грамадскага абмеркавання планаў падобных "рэканструкцый" улады муслі б прыслухацца да калектыўнай думкі віцяблянаў ці то наконт рэкантрукцыі Плошчы Перамогі, ці то наконт бдаўніцтва Палаца ўрачыстых абрадаў у ахоўваемай гістарычнай зоне абласнога цэнтру.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства