viasna on patreon

Сяргей Малашанок: цягам дня позву я не атрымаў і таму нікуды ісці не збіраюся

2013 2013-01-23T09:55:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/navapolacak-akcia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя ў падтрымку гарадзенскіх праваабаронцаў у Наваполацку.

Акцыя ў падтрымку гарадзенскіх праваабаронцаў у Наваполацку.

Наваполацкага актывіста аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Сяргея Малашанка выклікаюць «на размову» пра фотаздымак з партрэтам Алеся Бяляцкага.

 “Сёння раніцай (22 студзеня) дадому да маці прыйшоў участковы, спытаў мяне, маці сказала, што мы разам не пражываем, шукайце яго па месцы жыхарства”, - распавёў сайту freeregion.info Сяргей Малашанок.

- Маці патэлефанавала мне і паведаміла, што мяне шукае ўчастковы. - Я яму ператэлефанаваў. - Участковы сказаў, што не ведае, хто мяне шукае і папрасіў ператэлефанаваць праз дзве гадзіны. - Праз гадзіну ён ператэлефанаваў сам і перадаў трубку тэлефона старэйшаму па званню. - Мяне папярэдзілі, што на 23 студзеня я выкліканы на допыт у Наваполацкі ГАУС па адрасе вул. Дзяржынскага 2, - падкрэсліў Малашанок.

- Я сказаў, што мне патрэбен афіцыйны дакумент - хто і ў якасці каго мяне выклікае на допыт.  На гэта ўчастковы адказаў, што калі патрэбна позва, то можна яе зараз падвезці ў любое месца. - У выніку мы дамовіліся, што позву пакінуць у паштовай скрыні. Аднак сёння позву я не атрымаў і таму нікуды ісці не збіраюся, сказаў Сяргей Малашанок.

Сяргей адзначае, што падставай для размовы стала акцыя салідарнасці - з Алесем Бяляцкім і з гарадзенскімі праваабаронцамі.

Актывіст кажа, што гатовы да любога далейшага развіцця падзей - у тым ліку да суду і штрафу.

Нагадаем, на размову пра фатаграфію з партрэтам Алеся Бяляцкага, 16 студзеня быў выкліканы Яўген Парчынскі, другі ўдзельнік акцыі.

Акцыя салідарнасці прайшла ў Наваполацку 9 студзеня: двое актывістаў сфатаграфаваліся з партрэтамі Алеся Бяляцкага на ганках гарадскога суду,  і яшчэ актывіст аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Сяргей Малашанок быў сфатаграфаваны з партрэтам Алеся Бяляцкага каля гарадскога аддзела міліцыі. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства