viasna on patreon

Актывісты Маладога Фронту выкліканыя ў пракуратуру на допыты 5-га і 6-га сакавіка

2007 2007-03-05T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла прэс-служба Маладога Фронту, днямі некаторыя актывісты моладзевай арганізацыі ў Менску атрымалі афіцыйныя павесткі з раённых пракуратураў прыйсьці на допыты ў якасьці сьведкаў па крымінальнай справе, узбуджанай супраць моладзевых лідэраў Зьмітра Хведарука і Алега Корбана.

Нагадаем, што месяц таму, 4 лютага на паседжаньні Цэнтральнае Рады Маладога Фронту ў Менску супрацоўнікамі КДБ і спэцназу былі затрыманыя 27 сяброў рэгіянальных і менскіх лідэраў арганізацыі. Пасьля затрыманьня, усе актывісты моладзевага руху былі дапытаныя прадстаўнікамі беларускіх спэцслужбаў. У гэты ж час на кватэрах маладафронтаўцаў Насты Палажанкі, Аляксея Янушэўскага і Яраслава Грышчэні адбыліся ператрусы. Пазьней усе затрыманыя былі вызваленыя, акрамя Зьмітра Хведарука і Алега Корбана, супраць якіх узбудзілі незаконныя крымінальныя справы паводле арт.193.1 “дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі”. 3 сутак іх трымалі ў турме КДБ. Пазьней маладафронтаўцы атрымалі паведамленьні аб тым, што іх справы перададзеныя ў пракуратуру.

Па зьвестках прэс-службы МФ, выкліканыя зараз на допыты сябры Маладога Фронту не былі затрыманыя 4-га лютага. Допыты павінны адбыцца ў 5-га і 6-га сакавіка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства