Ва ўстаноўчай канфэрэнцыі актывістаў кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” прыняў ўдзел Аляксандр Мілінкевіч
Аляксандр Мілінкевіч узяў удзел ва ўстаноўчай канферэнцыі кампаніі "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва", якая прайшла 5 сакавіка ў Мінску. Лідэр дэмакратычных сіл Беларусі заклікаў прадпрымальнікаў да еднасьці з палітычнымі сіламі апазіцыі і прапанаваў супольны ўдзел у мерапрыемствах 25 сакавіка.
Як паведамляе Хартыя’97, Аляксандр Мілінкевіч распавёў пра ролю прадпрымальніцкага руху ў зменах у Беларусі. “Прадпрымальнікі ў любой краіне – гэта адныя з самых актыўных грамадзянаў, якія першымі адчуваюць неабходнасць пераменаў. Беларусь тут вельмі красамоўны прыклад. Прадпрымальнікі і моладзь гэта несумненна рухавік пераменаў у нашай краіне.” Разам з тым, Аляксандр Мілінкевіч заклікаў прадпрымальнікаў пазбавіцца ілюзіяў і не спадзявацца, што раптам наступіць доўгачаканае пацяпленьне ў стаўленні ўлады да бізнеса. “Сённяшняе кіраўніцтва Беларусі непадрыхтаванае да зьменаў і баіцца іх. Час адкінуць ілюзіі – улада стварае манаполію на ўсё: на думкі, на дзейнасьць, на бізнес”.
У канферэнцыі, на якой былі абмеркаваны планы дзейнасьці дробных бізнесоўцаў на бліжэйшы час, прынялі удзел каля 100 актывістаў прадпрымальніцкага руху.
Аляксандр Мілінкевіч заклікаў прадпрымальнікаў актыўна далучацца да палітычнай дзейнасці і ўзяць удзел у мерапрыемствах 25 сакавіка.
Між тым, у Менскі гарвыканкам 2 сакавіка была пададзена заяўка на правядзеньне эканамічнага мітынгу ў абарону правоў прадпрымальнікаў, прызначанага на 12 сакавіка. Аднак з прыняцьцем адпаведнага рашэньня, сталічныя ўлады пакуль што марудзяць.