viasna on patreon

У Салігорску працягнецца знішчэнне лесапаркавай зоны

2013 2013-02-21T08:51:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/salig-les-znish-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывістам кампаніі “Абаронім лес” стала вядома пра чарговыя планы ўладаў па высечцы салігорскай лесапаркавай зоны. Гэтым разам катэгарыйны лес стане ахвярай будаўніцтва кафэ-бару з прылеглай інфраструктурай агульнай плошчай больш за адзін гектар.

Паводле ўжо распрацаванага праекту пад будаўніцтва аб’екту ўладамі вызначаны кавалак лесапарку на выездзе з Салігорску ў бок вёсцы Тычыны. Праект так і завецца “Кафэ-бар у вёсцы Тычыны Салігорскага раёна”, хоць да вёскі больш за кіламетар, а да новага мікрараёна сталіцы шахцёраў літаральна метраў сто.

- Найбольш абуральным у дадзеным выпадку з’яўляецца той факт, што праект ужо распрацаваны і ўзгоднены ўладамі, але аніякага грамадскага абмеркавання не было. - кажа актывіст кампаніі “Абаронім лес” Уладзімір Шыла. - Нават калі мы даб’емся правядзення такога абмеркавання, пры наяўнасці ўжо зацьвердажанага будаўнічага праекту шанцаў нешта змяніць вельмі мала.

Практычна ўвесь салігорскі лесапарк адносіцца да першай катэгорыі ахоўнасці, а значыць рэалізацыю любога праекту, звязанага з высечкай лесу, неабходна пачынаць з грамадскага абмеркавання, лічыць Уладзімір Шыла і адразу прапануе альтэрнатыўны варыянт згаданага праекту:

- Літаральна ў паўкіламетры ад абаранага месца ў бок вёскі Тычыны побач з лесам ёсць невялічкае поле. Рэалізаваць праект можна было б на тым ўзлеску. Гэткі варыянт дазволіў бы абыйсціся высечкай мінімальнай колькасці дрэваў ды, прынамсі, больш адпавядаў бы сваёй назве, паводле якой кафэ-бар мусіць знаходзіцца ў Тычынах.

Агулам абаронцы салігорскага лесу называюць склаўшуюся сітуацыю наўпрост жахлівай. Вядома, што Салігорск з’яўляецца не толькі лідэрам па шчыльнасці насельніцтва ў Беларусі, але ўваходзіць у пяцёрку самых шчыльнанаселеных гарадоў свету. Пры гэтым ў стотысячным горадзе зарэгістравана паўсотні тысяч аўтамабіляў, што самым сур’ёзным чынам ўплывае на экалогію. Да таго ж сталіцу гарнякоў атачае буйная прамысловасць, а адкіды солездабычы “Беларуськалія” утвараюць гіганцкія тэрыконы. У сакавіку 2013 год побач з Салігорскам з’явіцца буйны хімічны завод па вытворчасці складаных угнаенняў, які ўжо называюць экалагічнай катастрофай раёна. У такіх абставінах высечку дрэваў ў горадзе актывісты кампаніі “Абаронім лес” называюць наўпрост злачынствам, за якое мусіць прадугледжвацца крымінальная адказнасць.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства