viasna on patreon

Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў скаргу жлобінскіх сябраў “Справядлівага света”

2013 2013-02-27T07:25:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/aan-logo.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў адну са скаргаў сябраў партыі левых “Справядлівы свет” са Жлобіна на забарону правядлення пікетаў у 2012 годзе мясцовым райвыканкамам. Пра гэта паведаміў кіраўнік раённай партыі “Справядлівы свет” Валеры Рыбчанка.

–У Камітэт па правах чалавека ААН мы накіравалі дзве скаргі, – кажа спадар Валеры. – Адна з іх датычылася забароны мясцовымі ўладамі пікетаў у падтрымку палітзняволеных у мінулым годзе – яе і зарэгістравалі. А вось іншую скаргу, якая датычылася фальсіфікацый прэзідэнцкіх выбараў 2010 года і нашага звароту ў розныя інстанцыі з гэтай нагоды – яе папрасілі пракаментаваць больш падрабязна. Зараз гэтым якраз займаюцца нашыя юрысты.

Жлобінскія сябры партыі левых “Справядлівы свет” і раней накіроўвалі скаргі ў Камітэт па правах чалавека ААН на адмову ў правядзенні пікетаў мясцовымі ўладамі. Скаргі былі разгледжаны Камітэтам у 2011 і 2012 гг.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства