Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня” ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.
Анонс выпуску:
У “Хроніцы пераследу” – пра тое, колькі месяцаў спатрэбілася аштрафаванаму праваабаронцу Сяргею Гоўшу, каб дамагчыся перагляду сваёй справы ў судзе; у чым пагоршыліся ўмовы ўтрымання палітвязняў Эдуарда Лобава і Аляксандра Францкевіча; што прымусіла следства спыніць крымінальную справу супраць гарадзенскага журналіста Андрэя Пачобута; дзе ўлады забаранілі святкаванні Дня Волі.
У “Падзеі тыдня” – пра новыя дзеянні ў справе расстралянага Уладзіслава Кавалёва, якія распачалі праваабаронцы разам з яго маці Любоўю Кавалёвай у гадавіну выканання смяротнага прысуду.
Госць рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" вядомы расійскі тэлежурналіст Павел Селін распавядае пра цэнзуру ў расійскіх медыя і абуджэнне грамадзянскай супольнасці.
У музычных паўзах - кампазіцыі брытанскага эксперыментальнага гурта "Oi Va Voi", які грае музыку, замяшаную на габрэйска-цыганскай аснове, ды з іншымі этнаматывамі. А аб’ядноўвае ўсіх удзельнікаў гурта наяўнасць габрэйскіх каранёў і жаданне праз музыку наблізіцца да сваёй сутнасці.
Слухаць выпуск: