viasna on patreon

Бабруйск: Віктар Бузінаеў атрымаў афіцыйнае апавяшчэнне аб правядзенні экспертызы

2013 2013-04-04T14:34:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/buzinaeu-knigi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кнігі, канфіскаваныя ў Віктара Бузінаева

Кнігі, канфіскаваныя ў Віктара Бузінаева

Бабруйскі лідэр АГП Віктар Бузінаеў атрымаў афіцыйную паперу з Гомельскай мытні. У апавяшчэнні гаварыцца, што згодна з артыкулам 138 Мытнага кодэкса РБ прынята рашэнне аб правядзенні экспертызы друкаванай прадукцыі. Яна будзе даследвацца на прадмет наяўнасці інфармацыі, забароненай для ўвоза на тэрыторыю Мытнага саюза.

Нагадаем, аўтамабіль сям'і Бузінаевых быў затрыманы беларускімі памежнікамі на некалькі гадзін.У дзверцах машыны імі былі знойдзеныя кніга вершаў Някляева, брашуры Беларускага Хельсінкскага камітэта, брашура "Рэспубліка Беларусь" (аб парушэнні правоў чалавека), брашура па сацыяльных пытаннях і брашура "Што Еўрапейскі саюз можа даць Беларусі?".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства