viasna on patreon

25 сакавіка БРСМ рыхтуе святочныя мерапрыемства «За незалежную Беларусь!»

2007 2007-03-23T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Менску 25 сакавіка адбудзецца шэраг святочных культурна-масавых мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай грамадска-патрыятычнай акцыі “За незалежную Беларусь!”. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс-службе Менгарвыканкама.

25 сакавіка а 12 гадзіне на пляцоўцы каля Нацыянальнай бібліятэкі пачнецца канцэрт творчых калектываў і выканаўцаў, а таксама адкрыецца кірмаш.

Таксама ў рамках акцыі ў аэрапорце “Мінск-1” пройдзе моладзевы фэст вулічнай культуры.

Па словах намесніка начальніка ўпраўлення ідэалагічнай працы Менгарвыканкама Уладзіміра Зубрыка, ініцыятарам і арганізатарам правядзення акцыі выступіў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, а суарганізатарам – аддзел па справах моладзі Менгарвыканкама.

Нагадаем, 25 сакавіка дэмакраты плануюць правесці масавую акцыю – Дзень Волі – на Кастрычніцкай плошчы ў Менску, прысвечаную 89-ай гадавіне стварэння БНР.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства