viasna on patreon

Анжаліку Камбалаву затрымалі за пікет у памяць Захаранкі

2013 2013-05-08T08:49:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kambalava-piket-07.05.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Анжаліка Камбалава.

Анжаліка Камбалава.

У Баранавічах 7мая затрымалі актывістку АГП Анжаліку Камбалаву, якая арганізавала пікет, каб нагадаць жыхарам горада пра бясследна зніклага 14 гадоў таму экс-міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранку.

Пікет пачаўся а 18 гадзіне ля цэнтральнага гандлёвага дома “Вясёлка”(вуліца Савецкая,65) і прыцягнуў увагу мінакоў. Адныя проста звярталі ўвагу на партрэт Юрыя Захаранкі, а іншыя цікавіліся яго лёсам.

У 18.35 падыйшлі міліцыянты і перапісалі пашпартныя дадзеныя, пагаварылі разам пра асобу Юрыя Захаранкі і правы чалавека, а затым адпусцілі актывістку дамоў. Але праз 5 хвілін дагналі і павезлі ў гарадскі аддзел унутраных спраў. Цяпер мабільны тэлефон Анжалікі Камбалавай не адказвае.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства