viasna on patreon

25 сакавіка стартавала рэспубліканская грамадзка-патрыятычная акцыі “За незалежную Беларусь!” як працяг прапрэзідэнцкіх мінулагодніх канцэртаў

2007 2007-03-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гэтая акцыя, ініцыяваная беларускімі ўладамі, пройдзе па ўсёй краіне і завершыцца гала-канцэртам 3 ліпеня. "Наша акцыя становіцца добрай традыцыяй, – сказаў “Советской Белоруссии” першы намеснік міністра культуры Уладзімір Рылатка. – Памятаеце, летась творчая інтэлігенцыя практычна ўсіх пакаленняў удзельнічала ў серыі канцэртаў “За Беларусь”? Мы вырашылі працягнуць гэтае хвалебнае распачынанне: артысты паедуць па краіне, будуць выступаць у самых розных нашых гарадах. Завершыцца гастрольны марафон у ліпені зноў-такі ў Менску: 3 ліпеня мы правядзем у сталіцы святочныя мерапрыемствы “За незалежную Беларусь!”.

Нагадаем, што 21 сакавіка ў Палацы Рэспублікі адбылася цэрымонія ўзнагароджаньня пераможцаў ІІІ нацыянальнага тэлевізійнага рэспубліканскага конкурса "Тэлевяршыня". Гран-пры атрымаў канцэртны тур "За Беларусь!", ладжаны ОНТ, а лепшым дакументальным фільмам прызнаны серыял ОНТ "Советская Белоруссия".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства