viasna on patreon

Чарговая крымінальная справа супраць Шчукіна

2007 2007-03-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

26 сакавіка Валера Шчукіна чарговы раз выклікалі на допыт у Першамайскі РУУС г.Віцебску. Яму прад’явілі абвінавачаньне паводле арт.189 ч.2 Крымінальнага кодэксу - “знявага, нанесеная ў друкаваным творы”, выкліканае тым, што напярэдадні выбараў у мясцовыя саветы Валер Шчукін вырабіў і распаўсюдзіў улёткі з крытыкай аб парушэньні заканадаўства супрацоўнікамі акружных выбарчых камісій горада.

У сувязі з гэтым сьледчы Гердаў вынес пастанову пра ўжываньне да Шчукіна падпіскі пра нявыезд. Аднак Шчукін такой падпіскі ня даў. Ён заявіў сьледчаму, што для яго як для палітыка і журналіста лепей сядзець у СІЗА, чым быць пад падпіскай пра нявыезд.

Увогуле, што для 'бамжа' Шчукіна значыць падпіска пра нявыезд, застаецца незразумелым. Ці яму забараняецца пакідаць чыгуначны вакзал г.Віцебску, дзе ён начуе, ці межы Віцебскай вобласьці ці ўсёй Беларусі. Улады пазбавілі Валера Шчукіна прапіскі чатыры гады таму, паведамляе “Наша ніва”.

"Паводле арт.189 КК справа распачынаецца зьняважанай асобай толькі праз пакладаньне заявы ў суд, — зазначыў Валер Шчукін. — Такіх заяваў няма, а справа распачатая пракурорамі Першамайскага і Чыгуначнага раёнаў Віцебску. Як яны мяркуюць, мая крытычная ўлётка чыніць шкоду дзяржаўнаму ладу і грамадзкаму парадку".

У гэты ж дзень Валер Шчукін накіраваў скаргу ў пракуратуру Першамайскага раёна Віцебска, у якой патрабуе адмяніць абвінавачаньне, паколькі яно “незаконнае”.



Нагадаем, раніцай 25 сакавіка Валерыя Шчукіна затрымалі каля пад’езда дома, дзе ён пражывае, супрацоўнікі праваахоўных органаў разам з унукам. Яго адвезлі ў Цэнтральны РАУС Мінска і пратрымалі там каля 10 гадзін.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства