Ігар Леднік пакараны адміністрацыйным арыштам на пяць сутак
https://spring96.org./be/news/6413
2007
2007-03-27T10:00:00+0300
2007-03-27T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Учора ў Барысаве ў 17 гадзін пачаўся судовы працэс над праваабаронцам і прадпрымальнікам Ігарам Леднікам. Ён быў затрыманы 24 сакавіка ў цэнтры горада міліцыйскім нарадам быццам бы з-за патасоўкі з нейкім нявызначаным мінаком. Пры апытаньні сьведкаў (трох міліцыянтаў) у судзе стала вядома, што Леднік брыдкасловіў. У той жа час суддзя Святлана Самусева адмовілася далучыць да справы паказаньні 15-гадовага сына Ледніка, які знаходзіўся у той час побач з бацькам.
Як стала вядома ПЦ “Вясна”, прысуд Ігару Ледніку абвешчаны сёньня – 5 сутак арышту.