viasna on patreon

Магілёўская міліцыя шукае выдаўцоў газэты “Наш Магілёў”

2007 2007-03-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Магілёве шукаюць выдаўцоў газэты “Наш Магілёў”. 3200 асобнікаў гэтай газэты 24 сакавіка сканфіскавалі ў грамадзкага актывіста Сяргея Лапуціна. У міліцыі ён заявіў, што пакунак з газэтамі не ягоны. Паводле факту канфіскацыі завялі адміністрацыйную справу, паведамляе Радыё Свабода.

30 сакавіка Сяргей Лапуцін павінен зьявіцца ў Ленінскую ўправу ўнутранных справаў Магілёва як сьведка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства