Прэс-канферэнцыя Крысьціны Шацікавай
Сёньня, 28 сакавіка ў 12-00 у памяшканьні ўправы партыі БНФ на Варвашэні, 8 (праспект Машэрава) адбудзецца прэс-канферэнцыя актывісткі з Магілёва Крысьціны Шацікавай.
Крысьціна Шацікава стала першай ахвярай карнай псіхатэрапіі ў найноўшай гісторыі Беларусі. Яна з-за сваіх палітычных поглядаў была гвалтоўна, з парушэньнямі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб аказаньні псіхіятрычнай дапамогі”, зьмешчана ў псіхіятрычную бальніцу Магілёва, дзе была падвергнута мэдычным працэдурам з выкарыстаньнем псіхатропных або транквілізуючых рэчываў. Тым самым створаны небяспечны прэцэндэнт медэцынскага пераследу па палітычных матывах, калі кожны прадстаўнік дэмакратычных партый і рухаў можа трапіць у “псіхушку”.
На прэс-канферэнцыю запрашаюцца прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыіі, а таксама зацікаўленыя асобы.