Зміцер Дашкевіч: “Як ні было цяжка і беспрасветна, але наш час набліжаецца, а іхні сыходзіць”
Палітвязень Зміцер Дашкевіч спадзяецца на вызваленне ў наступным месяцы, пасля сканчэння дадатковага тэрміну за “злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі”. Пра гэта Зміцер напісаў у лісце да бялыніцкага журналіста Барыса Вырвіча.
Ліст ад Зміцера Дашкевіча, адпраўлены 3 ліпеня, Барыс Вырвіч атрымаў сёння.
У прыватнасці, у лісце Зміцер Дашкевіч з гумарам паведамляе:
“У мяне самога, дык усё добра – сяджу. Пачытваю незалежныя выданні і штодня – СБ-БС J. У любую хвіліну ночы магу выдаць набор установак пра загніваючы капіталізм J. Калі ўсё будзе спакойна, дык у наступным месяцы мо ўжо і выберуся з палону. Будзем глядзець па сітуацыі, а тое я ўжо разок выбіраўся J”.
Таксама ў сваім пісьме Зміцер Дашкевіч выказвае скептычнае стаўленне да быццам бы маючай адбыццаў нашай краіне “лібералізацыі” і выказвае меркаванне, што “як ні было цяжка і беспрасвена,але наш час набліжаецца, а іхні сыходзіць”.
Як і заўсёды, заканчвае Зміцер ліст словамі з Бібліі: “Яшчэ трохі, і злачынца не стане; паглядзі на месца ягонае, і няма яго” (Пс.36:10).