Бабруйск: паштоўкі салідарнасці і пікет у падтрымку палітвязняў (фота)
У Бабруйску мясцовыя актывісты пастаянна дасылаюць палітвязням лісты падтрымкі. На гэты раз пажаданні хутчэй апынуцца на свабодзе паляцяць у турмы і калоніі на паштоўках, прыдуманых грамадскасцю з сацыяльных сетак і выдадзеных Праваабарончым цэнтрам «Вясна».
Мясцовыя актывісты падкрэсліваюць, што ім асабліва важна падтрымаць Алеся Бяляцкага, які адбывае пакаранне ў бабруйскай калоніі, і Яўгена Васьковіча, іх земляка.
Акцыя салідарнасці яшчэ працягваецца, далучыцца да яе можа кожны жадаючы.
Таксама ў Бабруйску была пададзеная заяўка на правядзенне пікета салідарнасці з палітвязнямі на вызначаным гарвыканкамам месцы.
Пікет плануецца правесці 4 жніўня. Менавіта ў гэты дзень у 2011 годзе быў арыштаваны старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна», віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі.