viasna on patreon

Касьцёл пацьвердзіў арышт ксяндза Лазара

2013 2013-07-30T12:19:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/uladzislau-lazar.jpg
Ксёндз Уладзіслаў Лазар

Ксёндз Уладзіслаў Лазар

Часовы выканаўца абавязкаў прэс-сакратара Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі айцец Юрый Санько пацьвердзіў факт арышту ксяндза Ўладзіслава Лазара.

«Мы ведаем пра гэты факт, але ня маем дакладнай інфармацыі, за што ён затрыманы. Чакаем, калі зьявяцца на гэты конт афіцыйныя паведамленьні».

Юрый Санько зазначыў, што гэтая справа знаходзіцца ў руках дзяржаўных органаў, у прыватнасьці, ёю займаецца нунцыятура (амбасада Ватыкану).

Разважаць на тэму, ці зьвязана затрыманьне ксяндза Ўладзіслава Лазара з агучаным у мінулую пятніцу Аляксандрам Лукашэнкам шпіёнскім скандалам, Юрый Санько адмовіўся, спаслаўшыся на той самы недахоп афіцыйнай інфармацыі.

У КДБ інфармацыю пра затрыманьне супрацоўнікамі Камітэту дзяржбясьпекі айца Лазара не пацьвярджаюць і не абвяргаюць:

«Мы не камэнтуем гэтую інфармацыю», — заявілі агенцтву Інтэрфаксу прэс-службе КДБ у панядзелак.

Як паведамілі раней СМІ, каля месяца таму быў арыштаваны і зьмешчаны ў СІЗА КДБ ксёндз Уладзіслаў Лазар, пробашч парафіі Спасланьня Сьвятога Духа ў Барысаве.

У мінулую пятніцу Аляксандар Лукашэнка заявіў пра затрыманьне супрацоўніка беларускіх спэцслужбаў, які працаваў на замежныя дзяржавы праз прадстаўнікоў каталіцкай царквы:

«Мы нядаўна затрымалі аднаго са здраднікаў, які служыў у спэцслужбах і які праз прадстаўнікоў каталіцкай царквы быў зьвязаны з замежнымі дзяржавамі».

Лукашэнка адзначыў журналістам, што гэты чалавек «ня толькі здаваў інфармацыю, але з-за яго дзейнасьці пацярпелі людзі, якія працуюць за мяжой».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства