viasna on patreon

Улады пагражаюць сялянам турмой за трыманне свіней у раёнах пад забаронай

2013 2013-08-01T13:05:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Крымінальная адказнасць прадугледжана для тых, хто абавязаны, але не заб’е сваіх свіней. А таксама для тых, хто будзе вырошчваць свіней, у той час як гэта рабіць забаронена. Але толькі ў тым выпадку, калі гэта прывядзе да распаўсюду заразных хвароб.

Адпаведнае папярэджанне было апублікавана Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання. Ведамства папярэджвае, што «парушэнне ветэрынарных правілаў, што пацягнула па неасцярожнасці распаўсюд заразных хвароб жывёл, цягне крымінальную адказнасць: абмежаванне або пазбаўленне волі на тэрмін да двух гадоў».

За невыкананне ветэрынарных правілаў, якое не прывяло да распаўсюджванне заразы, паводле Кодэкса РБ аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжана папярэджанне або штраф да 20 базавых велічынь (сёння гэта 2 мільёны рублёў).

Сёння Ветэрынарна санітарныя правілы вырошчвання свіней, зацверджаныя пастановай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 2013/05/06 года № 15 забараняюць ўтрыманне свіней:

— у асабістым падворку работнікаў, якія абслугоўваюць пагалоўе свіней комплексу;

— у радыусе не менш за 5 км ад комплексаў утрыманне свіней сялянскімі (фермерскімі) гаспадаркамі і фізічнымі асобамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства