viasna on patreon

Жлобін: Яўген Басарэўскі падаў пярэчанне на пратэст пракуратуры

2013 2013-08-08T09:11:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/basareuski-sud-final.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябра партыі “Справядлівы свет” Яўген Басарэўскі разам са сваім адвакатам падаў пярэчанне на пратэст пракуратуры Жлобінскага раёна, якая не пагадзілася з апраўдальным прысудам актывісту.

Аналагічным чынам паступіла былая калега Басарэўскага Валянціна Касцюкевіч, якая праходзіла з сябрам партыі левых па адной справе.

–У сваім лісце мы абгрунтавана пішам, што суд вынес справядлівае рашэнне, што падчас дзейнасці нашага прадпрыемства ніякай шкоды, тым больш у вялікім памеры, для дзяржавы не было нанесена, – кажа Яўген Басарэўскі. –  І яшчэ адзін момант. Пракурор у пратэсце адзначае, што мы пераследавалі выгаду для сябе, але гэта аспрэчылі нават тыя сведкі, якія былі вызваны на пасежданні самім пракурорам. Гэта таксама пазначана ў нашым пярэчанні.

19 ліпеня Жлобінскі райнны суд апраўдаў сябра партыі “Справядлівы свет”, а таксама ягоную былую калегу Валянціну Касцюкевіч, якія абвінавачваліся па артыкуле 424 Крымінальнага кодэкса (“злоўжыванне ўладай альбо службовымі паўнамоцтвамі”). Пракуратура Жлобінскага раёна не пагадзілася з такім рашэннем і падала пратэст у абласны суд.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства