viasna on patreon

Яраслаў Берніковіч "спазніўся" на працу ў міліцыю

2013 2013-08-08T16:17:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bernikovich-praca-milic.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Убачыўшы ў мясцовай газеце "Вольнае Глубокае" аб'яву пра вакантную пасаду,  апазіцыянер напісаў заяву на працаўладкаванне ў якасці старшага інспектара групы інфармацыйнага забеспячэння.  І праз два дні атрымаў адмову.

Афіцыйная прычына адмовы ў тым, што "іншы чалавек падаў заяву раней". Так патлумачыў кіраўнік ідэалагічнага аддзела Глыбоцкага РАУС,  расказаў Яраслаў Берніковіч:

"Мне патэлефанавалі, сказалі, што ўзялі іншага кандыдата, які падаў заяву на працу раней. Прычым было падкрэслена, што "толькі па гэтай прычыне". На працаўладкаванне ў міліцыі я дужа і не спадзяваўся, але было цікава ведаць: ці возьмуць туды працаваць апазіцыянера, хоць і з адпаведнай адукацыяй. А калі адмовяць, то на якой падставе".

Яраслаў Берніковіч мае дыплом аб вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці "палітыка-юрыдычная дзейнасць". Якая адукацыя і спецыяльнасць у "іншага чалавека, які падаў заяву раней", актывіст не ўдакладняў.

Спадар Берніковіч – вядомы ў рэгіёне апазіцыйны актывіст, які стала бярэ ўдзел у выбарчых кампаніях. Падчас мінулай парламенцкай  выбарчай кампаніі ён выйшаў з Партыі БНФ, сябрам якой быў досыць працяглы час, бо не падзяляў пазіцыю партыі адносна ўдзелу ў выбарах. Ён  актывіст кампаніі "Гавары праўду" і  заснавальнік прыватнага выдавецка-рэкламнага прадпрыемства "Прэфект-інфо".

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства