viasna on patreon

Мінкульт просіць абгрунтаваць каштоўнасць бел-чырвона-белага сцягу

2013 2013-09-02T11:47:15+0300 2013-09-02T11:47:15+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/b-cz-b-scjah.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міністэрства культуры адказала на зварот заяўнікаў і арганізатараў грамадскай кампаніі па наданні бел-чырвона-беламу сцягу гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Міністэрства культуры просіць абгрунтаваць каштоўнасць бел-чырвона-белага сцягу, даслаць “поўную, дакладную і якасную фіксацыю аб’екта, якому прапаноўваецца надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, графічнымі сродкамі”.

Каардынатар Арт-сядзібы Мікіта Броўка ў інтэрв'ю "Радыё Рацыі" адзначыў, што арганізатары кампаніі звярнуліся за дапамогай да гісторыкаў і збіраюцца выканаць патрабаванні міністэрства культуры:

- Мы збіраемся ўсё ж такі гэтыя патрабаванні выканаць, падаць паперы ў міністэрства ў адпаведнасці з заканадаўствам. Мы хочам падключыць гісторыкаў, каб глыбока, прафесійна абгрунтаваць каштоўнасць бел-чырвона-белага сцягу і каб сапраўды ва ўлады не засталося аргументаў, каб нам адмовіць. Гэта не проста нейкая адпіска, нам сапраўды паведамілі пра канкрэтную працэдуру паводле якой прымаецца рашэнне аб уключэнні ў спіс дзяржаўнай гісторыка-культурнай каштоўнасці. Таму ўсё ж такі ўлічваючы тое, што герб “Пагоня” каштоўнасцю прызнаны, мы думаем, што магчыма няма ніякіх палітычных перашкодаў, каб прыняць і бел-чырвона-белы сцяг, як гісторыка-культурную каштоўнасць. 

Пасля таго як арганізатары кампаніі дзеля надання бел-чырвона-беламу сцягу гісторыка-культурнай каштоўнасці абгрунтаванне складуць і дашлюць у Міністэрства культуры, яно будзе накіравана на разгляд у Навукова-метадычную раду.

Старшыня Рэспубліканскага савета Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч кажа, што яго грамадскае аб'яднанне раней таксама выходзіла на Міністэрства культуры з прапановай аб наданні статусу сцягу, але па выніках разгляду было адмоўлена.

 - Адмоўлена не канчаткова. Было пазначана, што проста не хапае аргументацыі ў абмеркаванні. Дарэчы, Інстытут гісторыі даў таксама вельмі добрае заключэнне за подпісам А.Кавалені. Так што сапраўды, працаваць трэба над абгрунтаваннем. Мы не змаглі знайсці аргументы, яны былі слабымі, іх трэба ўзмацняць. 

Каментуючы адказ міністэрства, Астаповіч лічыць, што Мінкульт на ўсе 100% спрацаваў так, як трэба:

- Бо пытанні па наданню статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці рэгулююцца не Законам "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб", каб лісты пісаць, подпісы збіраць. Пытанне гэтае рэгулюецца зусім іншымі нарматыўна прававымі актамі - Законам "Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь", Палажэнне аб вядзенні Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь (Раздзел 3), якое зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 15.06.2006 г. № 762, Iнструкцыя аб парадку зацвярджэння поўнай, дакладнай i якаснай фiксацыi нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi графiчнымi i тэхнiчнымi сродкамi ў якасцi эталона фiксаванай нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якая зацверджана Пастановай Мінкульта ад 31.05.2007 г. № 26.

Канчатковае рашэнне на аснове вынікаў працы Навукова-метадычнай рады, згодна з законам “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь”, будзе прымаць Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства