23 красавіка на допыт у мясцовае КДБ быў выкліканы адзін з моладзевых актывістаў Случчыны Андрэй Акулаў.
https://spring96.org./be/news/6676
2007
2007-04-26T10:00:00+0300
2007-04-26T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Паводле slucak.org, сьдчага КДБ Сяргея Ждановіча цікавіла інфармацыя аб дзейнасьці незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт", яе кіраўніках, а таксама якое дачыненьне да арганізацыі мае дапытаны. Акрамя таго, сьледчага вельмі цікавіла інфармацыя аб некаторых мясцовых актывістах дэмакратычнага руху Случчыны. Такія дзеяньні КДБ падаюцца даволі дзіўнымі, бо, як вядома, справа "Маладога Фронту" ужо перададзена ў суд і сьледчыя дзеяньні могуць весьціся толькі ў межах новай крымінальнай справы.