viasna on patreon

Суд не задаволіў скаргу заяўнікаў “Чарнобыльскага шляху”

2007 2007-04-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заяўнікі акцыі скардзіліся ў судзе Маскоўскага раёну на чыноўнікаў Менгарвыканкаму, якія зьмянілі маршрут і фармат акцыі. Судзьдзя Вольга Гусакова патлумачыла, што не знайшла прыкметаў парушэньня заканадаўства ў дзеяньнях чыноўнікаў, паведамляе Радыё Свабода.

Заяўнікі падалі скаргу на рашэньне суду Маскоўскага раёну ў вышэйшую інстанцыю.

Вось што заявіў раней адзін з заяўнікаў “Чарнобыльскага шляху” Аляксей Янукевіч:

“Натуральна, у нас няма ніякіх ілюзіяў адносна таго, што суд не прызнае рашэньне гарвыканкаму. Мы разьлічваем, што шэсьце адбудзецца па тым маршруце, які быў агучаны раней. Мы перакананыя, што “Чарнобыльскі шлях” у гэтым годзе пройдзе спакойна, без эксцэсаў і сутыкненьняў з міліцыяй”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства