viasna on patreon

Выезд дзяцей на летні адпачынак за межы Беларусі становіцца ўсё больш складаным

2007 2007-04-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Некалькі дзён таму ў Люксэмбург ад’ехаў Ніко Фіксімэр, прэзыдэнт асацыяцыі "Салідарнасьць зь дзецьмі Чарнобыля", які гасьцяваў на Дзятлаўшчыне. Як паведаміў belngo.info, дзеткі з мясцовай школы-інтэрната праводзілі свае канікулы ў гэтай эўрапейскай краіне 9 разоў. Гэта 350 чалавек з сацыяльна-ненадзейных сем’яў, а таксама сіраты. Акрамя гэтага зь Люксэмбургу было адпраўлена 25 канвояў в вопраткай, прадуктамі харчаваньня, спартыўным інвэнтаром для школаў раёна. А ў СШ №3 да гэтага часу працуе стаматалягічны пакой, які прафінансавала люксэмбурская асацыяцыя. Яна дапамагала таксама адзінокім і састарэлым людзям, дзеткам-інвалідам. Ніко Фіксімэр некалькі разоў арганізоўваў прыезд у Дзятлава люксэмбурскіх сем’яў, якія імкнуліся пабачыць дзетак, якія адпачывалі ў іх і хацелі пазнаёміцца зь беларусамі.

Аднак у гэтым годзе традыцыя, хутчэй за ўсё, перапыніцца. Паводле словаў Ніко, цяпер адпраўка дзяцей зь беларускага боку становіцца ўсё больш складанай. І летась ніводны выхаванец школы не адпачываў ў Люксэмбургу. Дырэктар школы-інтэрната Валерый Ішуцін ужо не спадзяецца, што дзеці зноў выедуць у гэтую заходнеэўрапейскаю краіну. Як ён адзначае, “верагоднасьць летніх канікулаў у Эўропе ёсьць, аднак яна зусім невялікая”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства