viasna on patreon

Бабруйск: На заводзе ТДіА працягваецца “зачыстка” сябраў СПБ

2013 2013-11-05T06:58:44+0300 2013-11-05T06:58:44+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/babruisk-zavod.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў

Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў

З наладчыкам Дзмітрыем Сакалоўскім, які адпрацаваў на заводзе ТДіА (трактарных дэталяў і агрэгатаў) 11 год, не працягнулі кантракт. Ён упэўнены, што прычынай стала яго сяброўства ў Свабодным прафсаюзе беларускім.

-Натуральна, мне не патлумачылі, чаму не працягнулі кантракт. Проста не працягнулі, і ўсё, - распавядае Дзмітрый Сакалоўскі. - Але дагэтуль былі намёкі з боку начальства, каб выйшаў з СПБ. Летам не працягнулі кантракт з Дзмітрыем Курмазам, ён працаваў са мной у адным цаху, і таксама быў “свабоднікам”. Былі і іншыя шматлікія выпадкі ціску. У мінулым годзе адбылася падобная сітуацыя: не працягвалі кантракт са мной і яшчэ адным сябрам СПБ. Мы пайшлі на прыём да старшыні гарвыканкама Дзмітрыя Бонахава, і праблема вырашылася, але для мяне ўсяго на год. Ну не магу ж я кожны раз хадзіць у гарвыканкам, гэта проста смешна…

У Дзмітрыя Сакалоўскага двухгадовая дачка, жонка ў дэкрэтным адпуску. Зараз ім прыйдзецца ўтраіх жыць на “дзіцячыя”.

-Самі разумееце, якія гэта грошы, асабліва ў зімовы перыяд, калі падымаецца камуналка. Буду даведвацца, ці можна звярнуцца ў суд, неяк адстаяць свае правы. Але з іншага боку, з такім стаўленнем з боку начальства… Ведаеце, я наладчык 5 разрада, 11 год адпрацаваў на ТДіА і за гэты час на мае прафесійныя здольнасці не было нараканняў, я рабіў сваю працу, не маю дысцыплінарных спагнанняў. Дзяўчаты з цэха, якім я наладжваў станкі, наадварот, былі за мяне. Але вось так, раптам, я стаў заводу не патрэбны.

Дзмітрый Сакалоўскі кажа, што на прадпрыемстве ёсць недахоп спецыялістаў. Аб’яўкі аб тым, што ТДіА шукае тых жа наладчыкаў, можна ўбачыць на гарадскіх сайтах.

Міхаіл Кавалькоў, старшыня завадской суполкі СПБ абураны такім рашэннем адміністрацыі завода. Ён кажа, што гатовы пайсці на галадоўку, каб прыцягнуць увагу грамадскасці да дыскрымінацыі па прафсаюзнай прыкмеце, якая квітнее на ТДіА.

-У нас так шмат паўсюль кажуць пра выпраўленне дэмаграфічнай сітуацыі, і вось вам сведчанне таго, як гэтая праблема “выпраўляецца”. Маладога бацьку пакінулі без сродкаў для існавання, толькі з-за яго прынцыпаў. Дырэктару ўсё роўна, што Сакалоўскі добры спецыяліст, ён паставіў за мэту знішчыць прафсаюз любой цаной. І вось, бачна, як хутка адміністрацыя завода ідзе да гэтай мэты. Я буду з усіх сіл імкнуцца, каб як мага больш людзей даведалася пра тое, што робіцца на ТДіА, - адзначыў Міхаіл Кавалькоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства