viasna on patreon

Брэст: абласны суд адхіліў скаргу прафсаюзнага актывіста “Граніта”

2013 2013-11-11T10:11:14+0300 2013-11-11T10:11:14+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dubanosau-granit.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Дубаносаў.

Леанід Дубаносаў.

Сябра Беларускага незалежнага прафсаюза Леанід Дубаносаў спрабаваў аспрэчыць рашэнне суда Лунінецкага раёна, які не аднавіў яго на працы на прадпрыемстве “Граніт” і не прызнаў факт дыскрымінацыі з-за прафсаюзнай прыналежнасці.

У сваёй касацыйнай скарзе ў Брэсцкі абласны суд Дубаносаў адзначыў, што звальненне адбылося менавіта за ягоны ўдзел у незалежным прафсаюзным руху, бо за раней амаль за 20 гадоў працы на “Граніце” ён не меў ніякіх спагнанняў з боку адміністрацыі прадпрыемства, а за апошні час атрымаў адразу два, якія і з’явіліся падставай, каб не працягваць працоўны кантракт.

Рашэнне абласнога суда пакінуць ягоную скаргу без задавальнення не было для Леаніда Дубаносава нечаканым, але ён гатовы надалей адстойваць свае правы і звяртацца ў міжнародныя інстанцыі ў пошуках справядлівасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства