viasna on patreon

Бярозаўскія грамадзяне абскарджваюць адмову ўключэння ў камісію іх прадстаўніка

2013 2013-12-30T21:39:00+0300 2013-12-31T21:41:25+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sudy-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 бярозаўскіх грамадзян не пагадзіліся з тым, што ў раённую тэрытарыяльную выбарчую камісію не абралі іх прадстаўніка -- сябра Партыі БНФ Ігара Меншыкава, які мае вышэйшую адукацыю.

29 снежня яны накіравалі заяву ў суд Бярозаўскага раёна, у якой прасілі прызнаць неўключэнне Прэзідыюмам Бярозаўскага раённага Савета дэпутатаў і Бярозаўскім раённым выканаўчым камітэтам у склад выбарчай камісіі Ігара Меншыкава неправамерным і ўшчамляючым іх законныя правы. Яны просяць суд абавязаць вышэйзгаданыя структуры прыняць новае рашэнне і ўключыць Меншыкава ў тэрытарыяльную камісію. Яны сцвярджаюць, што іх прадстаўнік зможа справіцца з абавязкамі сябра камісіі, паколькі валодае дастатковым вопытам удзелу ў выбарчых кампаніях у якасці назіральніка і даверанай асобы кандыдатаў.

Заяўляльнікі лічаць, што ў дадзеным выпадку відавочная дыскрымінацыя па палітычных перакананнях.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства