У Магілёве вызначаны месцы, дзе нельга збіраць подпісы за вылучэнне кандыдатаў
Прынцып, па якім вызначаюцца месцы, дзе магчыма ці немагчыма збіраць подпісы: “дазволена ўсё што не забаронена”. Месцы, дзе нельга збіраць подпісы ў Магілёве шляхам пікетавання – гэта плошчы Леніна і Савецкая. Акрамя гэта, не дазваляецца збор подпісаў на аб’ектах чыгуначнага транспарту, на адлегласці менш за 200 метраў ад падземных пераходаў і рэдакцый тэлевізійных і радыёвяшчальных сродкаў масавай інфармацыі, менш за 50 метраў ад дзяржаўных адміністрацыйных будынкаў, менш за 100 метраў ад будынкаў арганізацый аховы здароўя.
Праваабаронца Барыс Бухель вынікамі рашэння мясцовых уладаў задаволены:
“Хацелася таксама, каб нашы мясцовыя ўлады прынялі падобнае рашэнне для правядзення пікетаў і іншых масавых мерапрыемстваў не толькі падчас выбараў, бо атрымліваецца, што ў Магілёве толькі адно месца для правядзення масавы мерапрыемстваў, якое размешчана на ўскрайку горада на пляцоўцы стадыёна “Хімік””. Дагэтуль усе спробы магілёўскіх дэмакратычных актывістаў і праваабаронцаў у пытанні павелічэння колькасці месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў не знаходзілі падтрымкі і паразумення ў мясцовай улады.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”