У Жодзіне яшчэ чатыры ініцыятыўныя групы падалі заявы на рэгістрацыю
https://spring96.org./be/news/68511
2014
2014-01-17T11:34:05+0300
2014-01-17T11:34:05+0300
2014-01-17T11:34:37+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/695img_3329.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дагэтуль было зарэгістравана шэсць ініцыятыўных груп, паведамляе мясцовы назіральнік Аляксей Лапіцкі.
Па чатырох новых заявах разгляд будзе адбывацца сёння, 17 студзеня, на трэцім паседжанні Жодзінскага гарвыбаркаму.
Назіральнік адзначае, што камісія неахвотна прадастаўляе інфармацыю.
Па словах сакратаркі камісіі Таццяны Краўцэвіч, усе забароны на знаёмства назіральнікаў з актуальнай выбарчай інфармацыяй, датычнай выбарчага працэсу ў канкрэтных лічбах і фактах з непасрэдным аглядам імі выбарчых дакумэнтаў, сыходзяць з ЦВК Беларусі і непасрэдна ад Лідзіі Ярмошынай, якая давала такія інструкцыі для кіруючага актыву выбарчых камісіяў на месцах падчас адмыслова арганізаванага семінара ў Мінску.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"